ActionScript

ActionScript
Выява лагатыпа
Клас мовы аб'ектна-арыентаваны, прататыпны, імператыўны, скрыптовы
З’явілася ў 1998
Аўтар(ы) Гары Гросман
Рэліз 3.0
Тыпізацыя даных моцная, статычная
Асноўныя рэалізацыі Adobe Flash Player, Adobe AIR, Apache Flex
Зведала ўплыў JavaScript, Java
Сайт www.adobe.com
help.adobe.com

ActionScript — аб’ектна-арыентаваная мова праграмавання, адзін з дыялектаў ECMAScript, які дадае інтэрактыўнасць, апрацоўку дадзеных і многае іншае ў змесціва Flash-прыкладанняў. ActionScript спаўняецца віртуальнай машынай (ActionScript Virtual Machine), якая з’яўляецца складовай часткай Flash Player. ActionScript кампілюецца ў байт-код, які ўключаецца ў SWF-файл.

SWF-файлы выконваюцца Flash Player-ам. Flash Player існуе ў выглядзе плагіна да вэб-браўзэра, а таксама як самастойны дадатак (standalone). У другім выпадку магчыма стварэнне выконваемых exe-файлаў (projector), калі дадатак Flash Player аб’ядноўваецца з swf файлам па аналогіі з SFX.

З дапамогай ActionScript можна ствараць інтэрактыўныя мультымедыя-прыкладанні, гульні, вэб-сайты і многае іншае.

ActionScript — адкрытая мова праграмавання, яе спецыфікацыя знаходзіцца ў адкрытым доступе на сайце Adobe[1]. Кампілятар (як частка Apache Flex) і адкрытая віртуальная машына (Tamarin) з’яўляюцца адкрытым праграмным забеспячэннем.

  1. http://help.adobe.com/livedocs/specs/actionscript/3/wwhelp/wwhimpl/js/html/wwhelp.htm Архівавана 27 сакавіка 2017.

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Tubidy