Узровень (па мадэлі OSI): | Прыкладны[крыніца?] |
---|---|
Створаны ў: | 1994 г.[1] г. |
Прызначэнне пратаколу: | Бесправадная сувязь паміж прыладамі на адлегласці да 100 метраў (клас I) |
Спецыфікацыя: | IEEE 802.15.1 |
Распрацоўшчык: | Bluetooth SIG |
Bluetooth ці блютуc (/bluːtuːθ/, перакладаецца як сіні зуб, названы ў гонар Харальда I Сінязубага[2][3]) — вытворчая спецыфікацыя бесправадных персанальных сетак (англ.: Wireless personal area network, WPAN). Bluetooth забяспечвае абмен інфармацыяй паміж такімі прыладамі як персанальныя камп’ютары (настольныя, кішэнныя, ноўтбукі), мабільныя тэлефоны, прынтары, лічбавыя фотаапараты, мышкі, клавіятуры, джойсцікі, навушнікі, гарнітуры на надзейнай, таннай, паўсюдна даступнай радыёчастаце для блізкай сувязі.
Bluetooth дазваляе гэтым прыладам злучацца, калі яны знаходзяцца ў радыусе да 200 метраў адна ад аднае (адлегласць моцна залежыць ад перашкод), нават у розных памяшканнях.