Fedora

Fedora
Fedora 20
Распрацоўшчык Fedora Project
Сямейства АС GNU/Linux
Заснавана на Red Hat Linux[d]
Першы выпуск 6 лістапада 2003
Апошняя версія 40 — 23 красавіка 2024
Апошняя тэставая версія 40
Падтрымлівае мовы шматмоўны
Падтрымлівае платформы i686, x86-64, ARM
Тып ядра маналітнае (Linux)
Інтэрфейс GNOME[d]
Ліцэнзія Розныя бясплатныя ліцэнзіі на праграмнае забеспячэнне, а таксама прапрыетарныя файлы прашывак
Стан актыўнае
Вэб-сайт fedoraproject.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Fedora (па-англ.. «Мяккі фетравы капялюш», раней Fedora Core) — дыстрыбутыў Linux, які спансуецца фірмай Red Hat і падтрымліваецца супольнасцю. Праект служыць для тэсціравання новых тэхналогій, якія ў далейшым уключаюцца ў прадукты Red Hat і іншых вытворцаў. Кампанія Red Hat не забяспечвае падтрымку карыстальнікам Fedora, падтрымка ажыццяўляецца адкрытай супольнасцю.

Мэта праекта Fedora — пабудова цэласнай аперацыйнай сістэмы з адкрытага праграмнага забеспячэння. Новыя версіі выходзяць кожныя 6-8 месяцаў па даступным графіку.

Лінус Торвальдс, аўтар ядра Linux, выкарыстоўвае Fedora на ўсіх яго камп’ютарах.


From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Tubidy