High-Definition Multimedia Interface (HDMI) — інтэрфейс для мультымедыя высокай выразнасці, які дазваляе перадаваць лічбавыя відэаданыя высокага разрознення і шматканальны лічбавы аўдыёсігнал з абаронай ад капіравання (англ.: High Bandwidth Digital Copy Protection, HDCP).
Раздым HDMI забяспечвае лічбавае DVI-злучэнне некалькіх прылад з дапамогай адпаведных кабеляў. Асноўнае адрозненне паміж HDMI і DVI складаецца ў тым, што раздым HDMI меншы памерам, а таксама падтрымлівае перадачу шматканальных лічбавых аўдыёсігналаў.
З’яўляецца заменай аналагавых стандартаў далучэння, такіх як SCART альбо RCA.
Заснавальнікамі HDMI з’яўляюцца кампаніі Hitachi, Matsushita Electric Industrial (вядомая як Panasonic) (Panasonic/National/Technics/Quasar), Philips, Silicon Image, Sony, Thomson (RCA)[1].