Rm

rm (ад англ.: remove) — утыліта ў UNIX і UNIX-падобных сістэмах, якая ужываецца для выдалення файлаў з файлавай сістэмы. Ключы, якія ўжываюцца з rm:

  • -r — апрацоўваць усе ўкладзеныя падкаталогі. Дадзены ключ неабходны, калі файл, які трэба выдаліць, з'яўляецца каталогам, хай нават пустым. Калі файл для выдалення не з'яўляцца каталогам, то ключ -r не ўплывае на каманду rm.
  • -i — выводзіць запыт на пацвярджэнне кожнай аперацыі выдалення.
  • -f — не вяртаць код памылковага завяршэння, калі памылкі былі выкліканы файламі, якіх не існуе; не запытваць пацвярджэнне аперацый.

rm часта з'яўляецца сінонімам каманды rm -i, гэта значыць, што прадвызначана каманда запытвае пацвярджэнне перад выдаленнем файлаў, што дазваляе прадухіліць іх выпадковае выдаленне. Калі карыстальніку патрэбна выдаліць вялікую колькасць файлаў без пацвярджэння аперацыі, можна адмяніць дзеянне ключа -i даданнем ключа -f.


From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Tubidy