Rubber Soul | |
---|---|
музычны альбом The Beatles | |
Дата выпуску | 3 снежня 1965 і 6 снежня 1965[1] |
Жанр | рок-н-рол, фолк-рок і поп-музыка |
Працягласць | 2 150 с |
|
|
«Rubber Soul» ― шосты студыйны альбом гурта «The Beatles», выпушчаны 3 снежня 1965 года. Альбом быў запісаны ўсяго толькі за чатыры тыдні, паспех быў абумоўлены жаданнем паспець выдаць альбом да калядных свят. Па меркаванні шматлікіх музыказнаўцаў, менавіта з альбома «Rubber Soul» у творчасці гурта пачаліся карэнныя змены, якія прывялі да развіцця мноства незвычайных суб-плыняў у рок-музыцы. Напрыклад, у песні «Norwegian Wood (This Bird Has Flown) » Джордж Харысан упершыню выкарыстоўваў індыйскі інструмент сітар, што пазней прывяло да нараджэння рага-рока ― разнавіднасці рок-музыкі, у якой ключавую ролю гуляюць індыйскія інструменты.
Назва альбома была натхнёная тэрмінам «пластыкавы соўл », які спадабаўся Полу Мак-Картні.