Распрацоўшчык | Nokia |
---|---|
Сямейства АС | Symbian |
Першы выпуск | 5 чэрвеня 1998 |
Апошняя версія | Symbian Refresh (Feature pack 1) — 27 жніўня 2012 года |
Падтрымлівае платформы | ARM[d] і x86 |
Тып ядра | Рэальнага часу (Мікраядро) |
Ліцэнзія | Адкрытае (для бізнесу[1]) праграмнае забеспячэнне |
Стан | Актуальная |
Вэб-сайт | symbian.nokia.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Symbian OS (МФА: [ˈsɪmbɪən ˌəʊ ˌɛs]) — гэта аперацыйная сістэма для сотавых тэлефонаў, смартфонаў і камунікатараў, якая распрацоўваецца кансорцыумам Symbian, заснаваным у чэрвені 1998 года кампаніямі: Psion, Nokia, Ericsson і Motorola. Пазней да кансорцыума далучыліся кампаніі: Sony Ericsson, Siemens, Panasonic, Fujitsu, Samsung, Sony, Sharp і Sanyo.
24 чэрвеня 2008 года кампаніі Nokia, Sony Ericsson, Motorola і NTT DOCOMO афіцыйна заявілі аб аб’яднанні Symbian OS, S60, UIQ і MOAP(S) з мэтай стварэння адзінай адкрытай мабільнай платформы. Разам з кампаніямі AT&T, LG Electronics, Samsung Electronics, STMicroelectronics, Texas Instruments і Vodafone была створана некамерцыйная арганізацыя Symbian Foundation. Nokia анансавала куплю астатніх ёй акцый Symbian Ltd., пасля чаго стане магчымым падаванне зыходных кодаў сістэмы членам Symbian Foundation[2]. Гэты крок павінен спрыяць прасоўванню Symbian OS на рынку мабільных сістэм. На дадзены момант Symbian Foundation налічвае 40 кампаній.