TypeScript

TypeScript
Выява лагатыпа
Клас мовы мультыпарадыгменная: функцыянальная, абагульненая, імператыўная, аб’ектна-арыентаваная
З’явілася ў 1 кастрычніка 2012
Аўтар(ы) Microsoft
Пашырэнне файлаў ts, tsx
Тыпізацыя даных качыная, паслядоўная, структурная[1]
Зведала ўплыў JavaScript, C#, Java і CoffeeScript[d]
Паўплывала на AtScript, AssemblyScript
Ліцэнзія Apache Software License 2.0[d][2]
Сайт typescriptlang.org (англ.)

TypeScript — гэта свабодная мова праграмавання высокага ўзроўню з адкрытым зыходным кодам. Яна распрацавана Microsoft. TypeScript дадае ў JavaScript статычную тыпізацыю з дадатковымі анатацыямі тыпаў. Яна прызначана для распрацоўкі вялікіх праграм і транспілюе зыходны код ў JavaScript[3]. Паколькі TypeScript з’яўляецца падмноствам JavaScript, усе праграмы на JavaScript сінтаксічна карэктныя для TypeScript, аднак у мэтах бяспекі яны могуць не праходзіць праверку тыпаў.

TypeScript можа выкарыстоўвацца для распрацоўкі JavaScript-праграм як для выканання на баку кліента, так і на баку сервера (як у Node.js ці Deno). Для транспіляцыі даступна некалькі варыянтаў. Можна выкарыстоўваць стандартны кампілятар TypeScript[4], або можна выклікаць кампілятар Babel.

TypeScript падтрымлівае файлы азначэнняў, якія могуць утрымліваць інфармацыю аб тыпах існых бібліятэк JavaScript, падобна таму як загалоўкавыя файлы C++ могуць апісваць структуру існых аб’ектных файлаў. Гэта дазваляе іншым праграмам выкарыстоўваць значэнні, апісаныя ў гэтых файлах так, як калі б яны былі статычна тыпізаванымі сутнасцямі TypeScript. Існуюць іншыя загалоўкавыя файлы для такіх папулярных бібліятэк, як jQuery, MongoDB і D3.js. Таксама даступныя загалоўкі TypeScript для модуляў бібліятэк Node.js, што дазваляе распрацоўваць праграмы на Node.js у рамках TypeScript[5].

Кампілятар TypeScript сам напісаны на мове TypeScript і скампіляваны ў JavaScript. Ён ліцэнзуецца ў адпаведнасці з ліцэнзіяй Apache 2.0. Андэрс Хэйлсберг, вядучы архітэктар C# і стваральнік Delphi і Turbo Pascal, удзельнічаў у распрацоўцы TypeScript[6][7][8][9].

  1. Type Compatibility (англ.). TypeScript. Праверана 9 кастрычніка 2023.
  2. The typescript Open Source Project on Open Hub: Licenses Page — 2006. Праверана 18 ліпеня 2018.
  3. Bright. Microsoft TypeScript: the JavaScript we need, or a solution looking for a problem?. Ars Technica. Condé Nast (3 кастрычніка 2012). Праверана 26 April 2015.
  4. TypeScript Programming with Visual Studio Code (англ.). code.visualstudio.com. Праверана 12 February 2019.
  5. borisyankov/DefinitelyTyped. GitHub. Праверана 26 April 2015.
  6. Foley. Microsoft takes the wraps off TypeScript, a superset of JavaScript. ZDNet. CBS Interactive (1 кастрычніка 2012). Праверана 26 April 2015.
  7. Somasegar. Somasegar's blog. Microsoft (1 кастрычніка 2012). Праверана 26 April 2015.
  8. Baxter-Reynolds. Microsoft TypeScript: Can the father of C# save us from the tyranny of JavaScript?. ZDNet (1 кастрычніка 2012). Праверана 26 April 2015.
  9. Jackson. Microsoft Augments Javascript for Large-scale Development(недаступная спасылка). CIO. IDG Enterprise (1 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 17 December 2013. Праверана 26 April 2015.

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by razib.in