Windows Vista | |
---|---|
Распрацоўшчык | Microsoft Corporation |
Сямейства АС | Windows NT |
Заснавана на | Windows Server 2003[d] |
Першы выпуск |
30 лістапада 2006 (для карпаратыўных кліентаў) 30 студзеня 2007 (для звычайных карыстальнікаў) |
Апошняя версія | 6.0 (Build 6002.18005.090410-1830) Service Pack 2 (SP2) RTM — 25 мая 2009 |
Падтрымлівае мовы | некалькі моў[d] |
Падтрымлівае платформы | IA-32[d] і x86_64[d] |
Тып ядра | Гібрыднае ядро |
Інтэрфейс | Windows Aero |
Ліцэнзія | Microsoft EULA |
Стан |
|
Вэб-сайт | Windows Vista - хатняя старонка |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Windows Vista — аперацыйная сістэма сямейства Microsoft Windows NT, лінейкі аперацыйных сістэм, якія выкарыстоўваюцца на карыстальніцкіх персанальных камп’ютарах. У стадыі распрацоўкі гэта аперацыйная сістэма мела кодавую назву «Longhorn».
У лінейцы прадуктаў Windows NT Windows Vista носіць нумар версіі 6.0 (Windows 2000 — 5.0, Windows XP — 5.1, Windows Server 2003 — 5.2). Для абазначэння «Windows Vista» часам выкарыстоўваюць абрэвіятуру «WinVI», якая аб'ядноўвае назву «Vista» і нумар версіі, запісаны рымскімі лічбамі.
Windows Vista, як і Windows XP, — выключна кліенцкая сістэма. Microsoft таксама выпусціла серверную версію Windows Vista — Windows Server 2008.
30 лістапада 2006 года Microsoft афіцыйна выпусціла Windows Vista і Office 2007 для карпаратыўных кліентаў.[3]
Па даных вэб-аналітыкі ад W3Schools, па стане на кастрычнік 2011 года, доля рынка Windows Vista роўная ▼ 5,5 %; гэта значэнне дасягала максімуму ў 18,6 % у кастрычніку 2009 года[4].