Bethesda Softworks

Bethesda Softworks, LLC
Тып Таварыства з абмежаванай адказнасцю
Заснаванне 1986
Заснавальнікі Christopher Weaver[d][1]
Краіна
Размяшчэнне Злучаныя Штаты Амерыкі Роквіл (Мэрыленд)
Адрас
Ключавыя постаці Владка Анданаў, Тод Говард
Галіна Камп’ютарныя гульні
Прадукцыя The Elder Scrolls, Fallout 3
Матчына кампанія ZeniMax Media
Даччыныя кампаніі Bethesda Game Studios
Сайт bethsoft.com

Bethesda Softworks LLC — прыватная кампанія, распрацоўшчык і выдавец забаўляльнага інтэрактыўнага забеспячэння пачынаючы з 1986 года, калі кампанію заснаваў Крыстафер Вівер у Бетэсдзе, штат Мэрыленд. Належыць ZeniMax Media. Цяпер размяшчаецца ў Роквіле, штаце Мэрыленд і маюць доўгую гісторыю распрацоўкі і выданні PC і кансольных гульняў.

Па распрацоўцы ролевых гульняў, гонак, мадэляванню і сімулятарам Bethesda Softworks займаюць адно з вядучых месцаў у свеце.

Кампанія Bethesda вядомая, у першую чаргу, як распрацоўшчык серыі ролевых гульняў The Elder Scrolls, а таксама пастапакаліптычнай РПГ Fallout 3, якая з’яўляецца працягам культавай серыі і да гэтага выпускалася Interplay і Black Isle Studios.

Bethesda — таксама выдавец дзвюх новых гульняў серыі Star Trek, Star Trek — Legacy (Для PC/Xbox 360) і Star Trek — Tactical Assault (для DS/PSP).[5]

  1. All the Tropes — 2013. Праверана 6 мая 2021.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 6 мая 2021.
  3. Google Maps — 2005. Праверана 6 мая 2021.
  4. Hoffman R. LinkedIn — 2003. Праверана 6 мая 2021.
  5. Прэс-рэліз «Legacy and Tactical Assault to be Released on Next-Gen Consoles, Handhelds, and PC» (англ.) //Bethesda Softworks

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Tubidy