BioShock Infinite

BioShock Infinite
Вокладка, на якой галоўны герой гульні Букер Дэ Віт.
Распрацоўшчык Irrational Games[заўв 1]
Выдавец 2K Games[d][3]
Лакалізатар SoftClub[d]
Частка серыі BioShock[d]
Даты выпуску Windows, PS3, X360
26 сакавіка 2013
OS X
29 жніўня 2013
Linux
17 сакавіка 2015
Жанр шутар ад першай асобы[d]
Стваральнікі
Геймдызайнер Кен Левін[d]
Кампазітар
Тэхнічныя даныя
Платформы Windows, Xbox 360, PlayStation 3, macOS, Linux, Xbox One, PlayStation 4 і Nintendo Switch
Гульнявы рухавік Unreal Engine 3[d]
Рэжым гульні аднакарыстальніцкая гульня
Мова інтэрфейсу англійская
Носьбіты Blu-ray Disc[d], DVD+R DL[d], лічбавае распаўсюджванне[d], аптычны дыск і лічбавая спампоўка[d]
Кіраванне геймпад, камп’ютарная клавіятура і камп’ютарная мыш
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«BioShóck Ínfinite» — шутар ад першай асобы, распрацаваны кампаніяй «Irrational Games» і выдадзены «2K Games». Ён быў выпушчаны ва ўсім свеце для «Microsoft Windows», «PlayStation 3» і «Xbox 360» 26 сакавіка 2013 года, порт для «OS X» ад кампаніі «Aspyr» быў выпушчаны 29 жніўня 2013 года, порт для «Linux» быў выпушчаны 17 сакавіка 2015 года. «Infinite» — гэта трэцяя гульня ў «серыі BioShock», але яе сюжэтная лінія не з’яўляецца часткай сюжэтнай лініі папярэдніх гульняў «BioShock». Канцэпцыя геймплэю аналагічная папярэднім гульням. «Irrational Games» і Кен Левін базавалі гульню на гістарычных падзеях пачатку XX стагоддзя, напрыклад, Калумбаўскай выстаўцы 1893 года, і на аснове канцэпцыі амерыканскай выключнасці, а таксама ўплыве ад пазнейшых падзей, напрыклад, руху «Захапі».

Падзеі гульні адбываюцца ў 1912 годзе. Галоўны герой, былы агент Пінкертана Букер Дэ Віт пасланы да плаваючага ў паветры горада Калумбія, каб знайсці маладую жанчыну Элізабет, якая знаходзіцца там у палоне большую частку свайго жыцця. Хоць Букер ратуе Элізабет, пара становіцца звязанай з супрацьстаялымі групоўкамі горада: натывістычнымі і элітычнымі заснавальнікамі, якія кіруюць Калумбіяй і імкнуцца захаваць свае прывілеі для белых амерыканцаў, і «Vox Populi», падземнымі паўстанцамі, якія прадстаўляюць найніжэйшы клас горада. Падчас гэтага канфлікту Букер даведваецца, што Элізабет валодае дзіўнымі здольнасцямі маніпуляваць «разрывамі» ў прасторава-часовым кантынууме і неўзабаве выяўляе, што гэтыя здольнасці маюць вялізнае значэнне для цёмных таямніц горада.

Гулец кіруе Букерам Дэ Вітам на працягу ўсёй гульні, АІ-кантраляваная Элізабет яму дапамагае. Як і ў папярэдніх гульнях «BioShock», гулец выкарыстоўвае камбінацыі зброі і адзення, якія называецца «Gears». Яны прапануюць унікальныя атрыбуты і псіхакінетычныя здольнасці. Сілы Элізабет таксама могуць быць выкарыстаныя, каб дапамагчы ў барацьбе з варожымі сіламі. У адрозненні ад абмежаваных прастор падводнага горада «Rapture», адкрытасць Калумбіі прадугледжвае больш дынамічнага бою, уключаючы баі, якія праходзіць на амерыканскіх горках, якія з’яўляюцца чыгуначнай сістэмай горада. Загружаны кантэнт для гульні ўключае ў сябе дадатковую місію «Burial at Sea», якая звязвае сюжэт «Infinite» з сюжэтам арыгінальнай гульні «BioShock».

Гульня атрымала больш за 85 узнагарод на E3 2011, у тым ліку «Best of Show» з «Game Critics Awards». «BioShock Infinite» атрымала добрыя водгукі крытыкаў. У прыватнасці, пахвалы тычыліся яе сюжэту і візуальнага дызайнерскага мастацтва. Паводле водгуку «Metacritic» гэта трэцяя па рэйтынгах відэагульня 2013 года. На працягу двух месяцаў з моманту выпуску было прададзена больш за 3 700 000 фізічных копій, увогуле былі прададзены больш за 6 мільёнаў копій. У канцы года гульня выйграла некалькі ўзнагарод, у тым ліку «Гульня года» паводле некалькіх гульнявых выданняў.

  1. Pitcher, Jenna. 2K Australia's role in BioShock Infinite's development. Polygon. Vox Media (12 лютага 2013). Праверана September 17, 2014.
  2. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак Aspyr няма тэксту
  3. https://2k.com/en-US/


Памылка ў зносках: тэгі <ref> існуюць у групе з назвай "заўв", але не знойдзена адпаведнага тэга <references group="заўв"/>, або закрываючы тэг </ref> адсутнічае


From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Tubidy