«Gangnam Style» | |
---|---|
Сінгл выканаўцы PSY | |
Выпушчаны | 15 ліпеня 2012 года |
Мова | карэйская |
Фармат | Лічбавая дыстрыбуцыя |
Жанр |
Хіп-хаус, Электра-хаус, Карэйскі хіп-хоп, K-pop |
Кампазітар | |
Працягласць | 3:39 |
Лэйбл | YG, Universal Republic |
Аўтар песні | PSY |
|
|
|
«Gangnam Style» — сінгл паўднёвакарэйскага музыканта PSY. Песня выйшла 15 ліпеня 2012 года і ўзначаліла «Gaon Chart», а яе відэакліп стаў самым прагляданым у жанры K-pop на YouTube.[1]
16 верасня «Gangnam Style» быў намінаваны ў катэгорыі «найлепшае відэа» прэміі «2012 MTV Europe Music Awards», якая адбылася ў нямецкім горадзе Франкфурт[2]. 20 верасня «Gangnam Style» патрапіў у кнігу рэкордаў Гінэса як відэа, якое набрала найбольшую колькасць «лайкаў» у гісторыі YouTube[3].