Microsoft

Microsoft
Тып software company[d], бізнес, тэхналагічная кампанія[d], публічная кампанія і арганізацыя
Лістынг на біржы NASDAQ[1] і Hong Kong Exchanges And Clearing Ltd[d][2]
Заснаванне 4 красавіка 1975
Заснавальнікі Біл Гейтс і Пол Ален
Краіна
Адрас
Галіна tech industry[d], індустрыя праграмнага забеспячэння[d], распрацоўка праграмнага забеспячэння[d] і International Standard Industrial Classification[d]
Прадукцыя Windows, Microsoft Office, Microsoft Servers[d], Скайп, Microsoft Azure[d], Microsoft Dynamics[d], Microsoft Visual Studio, Xbox[d], Microsoft Surface[d], Microsoft Mobile[d], Bing, апаратнае забеспячэнне, Xbox і праграмнае забеспячэнне
Уласны капітал
  • 269 млрд $ (2024)
Абарот
  • 245 млрд $ (2024)
Аперацыйны прыбытак
  • 109 млрд $ (2024)
Чысты прыбытак
  • 88,1 млрд $ (2024)
Актывы
  • 512 млрд $ (2024)
Капіталізацыя
  • 2,27 трлн $ (26 жніўня 2021)[4]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 228 000 чал. (2024)
Даччыныя кампаніі Xbox Game Studios, Avanade[d], Microsoft Algeria[d], Microsoft India R & D[d], Lionhead Studios[d], Microsoft Mobile[d], Microsoft Production Studios[d], Rare Ltd.[d], Ensemble Studios, Microsoft Store[d], ProClarity[d], Danger, Inc.[d], Perceptive Pixel[d], GreenButton[d], Microsoft Research Asia[d], Sysinternals[d], Massive Incorporated[d], Jellyfish.com[d], Powerset[d], Tellme Networks[d], Visio Corporation[d], aQuantive[d], Turn 10 Studios[d], Fast Search & Transfer[d], Digital Anvil[d], Razorfish[d], DATAllegro[d], Microsoft Kids[d], Microsoft Egypt[d], Microsoft Israel[d], Microsoft (United Kingdom)[d], Microsoft (Netherlands)[d], Microsoft s.r.o.[d], Microsoft (Ukraine)[d], LinkedIn Corporation[d][5], Microsoft (France)[d], Havok[d], Microsoft Ireland Research[d][5], Microsoft Global Finance[d][5], Microsoft Ireland Operations[d][5], Microsoft Online[d][5], Microsoft Operations[d], Microsoft Regional Sales[d], LinkedIn Ireland[d][5], Microsoft Saudi[d], Skype Technologies[d], Microsoft Japan[d], Softomotive[d][6], DreamWorks Interactive[d], ZeniMax Media[d], Microsoft Switzerland[d], Microsoft Canada[d], GitHub, Clipchamp Pty Ltd[d][7], Microsoft Morocco[d], Nuance Communications[d][5], Activision Blizzard[d] і Q112660923?
Сайт microsoft.com (англ.)

«Microsoft Corporation» — транснацыянальная карпарацыя камп’ютарных тэхналогій са 228 тысячамі супрацоўнікаў у 102 краінах свету[8], найбуйнейшая кампанія па стварэнні праграмнага забеспячэння. Штаб-кватэра знаходзіцца ў карпаратыўным кампусе ў Рэдмандзе (Вашынгтон, ЗША).

Самыя папулярныя прадукты карпарацыі — аперацыйныя сістэмы «Microsoft Windows» і пакет «Microsoft Office». «Microsoft» валодае буйнымі кампаніямі з іншых сектараў рынку, такімі як сетка кабельнага тэлебачання MSNBC, інтэрнэт-партал MSN і мультымедыйная энцыклапедыя «Microsoft Encarta». Кампанія таксама прадае абсталяванне, такое як камп’ютарныя мышы, а таксама забаўляльныя прадукты, такія як «Xbox», «Xbox 360», «Xbox One», «Xbox One X» і MSN TV.

Назва «Microsoft» азначае праграмы для мікракамп’ютараў, цяпер часта скарачаецца да дзвюх літар — МС (англ.: MS). Кампанія заснавана ў Альбукерке, штат Нью-Мексіка, 4 красавіка 1975 года Білам Гейтсам і Полам Аленам для распрацоўкі і продажу мовы праграмавання BASIC для Altair 8800. Пасля буму на рынку ПК IBM у сярэдзіне 1980-х, дзякуючы кантракту з IBM на стварэнне аперацыйнай сістэмы MS-DOS, Microsoft стала адным з лідараў на рынку праграмнага забеспячэння. Пасля гэтага кампанія выпусціла на рынак акцыі, што зрабіла некаторых працаўнікоў кампаніі мільянерамі. Кошт акцый няўхільна рос да пачатку 2000-х гадоў. Microsoft Windows, спачатку дадатак да MS-DOS, стала самай распаўсюджанай аперацыйнай сістэмай у свеце. Кампанія працягвае выходзіць на рынкі тэлебачання і забаўляльнага кантэнту. Microsoft таксама традыцыйна падтрымлівае групы навін Usenet і World Wide Web і прысвойвае Microsoft MVP выдатным спецыялістам, якія ўнеслі значны ўнёсак у развіццё тэхналогій Microsoft. Кампанія таксама падтрымлівае сетку распрацоўшчыкаў Microsoft (MSDN), каб далучаць да супольнасці распрацоўшчыкаў па-за межамі кампаніі.

Microsoft неаднаразова абвінавачвалі ў манапалізацыі: напрыклад, Міністэрства юстыцыі ЗША падало ў суд на Microsoft за значныя злоўжыванні і дадаванне праграм. Акрамя таго, Microsoft крытыкуюць за сеткавую небяспеку праграм. Кампанія атрымала некалькі ўзнагарод, у тым ліку «Самай інавацыйнай кампанія ў Злучаных Штатах» ад часопіса Fortune у 1993 годзе. Уваходзіць у спіс Fortune 500 кампаній.

  1. Microsoft Corporation // Polygon.io Праверана 23 лютага 2021.
  2. https://www.hkex.com.hk/eng/invest/company/quote_page_e.asp?WidCoID=4338&WidCoAbbName=&Month=&langcode=e
  3. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 1 чэрвеня 2020.
  4. Microsoft (MSFT) Stock Key Data
  5. а б в г д е ё EX-21 Праверана 9 ліпеня 2024.
  6. https://www.geekwire.com/2020/microsoft-acquires-rpa-platform-softomotive-will-add-desktop-automation-tech-power-automate/ Праверана 19 мая 2020.
  7. https://clipchamp.com/en/terms/
  8. Facts About Microsoft (англ.). Stories. Праверана 24 верасня 2024.

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by razib.in