Microsoft

Microsoft
Тып Washington corporation[d][1] і публічная кампанія
Лістынг на біржы NASDAQ[2] і Hong Kong Exchanges And Clearing Ltd[d][3]
Заснаванне 4 красавіка 1975
Заснавальнікі Біл Гейтс і Пол Ален
Размяшчэнне
Галіна tech industry[d], індустрыя праграмнага забеспячэння[d], распрацоўка праграмнага забеспячэння[d] і International Standard Industrial Classification[d]
Прадукцыя Windows, Microsoft Office, Microsoft Servers[d], Скайп, Microsoft Azure[d], Microsoft Dynamics[d], Microsoft Visual Studio, Xbox[d], Microsoft Surface[d], Microsoft Mobile[d], Bing, апаратнае забеспячэнне, Xbox і праграмнае забеспячэнне
Уласны капітал
  • 142 млрд $ (2021)[4]
Абарот
  • 212 млрд $ (2023)[5]
Аперацыйны прыбытак
  • 88,5 млрд $ (2023)[5]
Чысты прыбытак
  • 72,4 млрд $ (2023)[5]
Актывы
  • 334 млрд $ (30 чэрвеня 2021)[6]
Капіталізацыя
  • 2,27 трлн $ (26 жніўня 2021)[7]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 221 000 чал. (2022)[8]
Даччыныя кампаніі Xbox Game Studios, Avanade[d], Microsoft Algeria[d], Microsoft India R & D[d], Lionhead Studios[d], Microsoft Mobile[d], Microsoft Production Studios[d], Rare Ltd.[d], Ensemble Studios, Microsoft Store[d], ProClarity[d], Danger, Inc.[d], Perceptive Pixel[d], GreenButton[d], Microsoft Research Asia[d], Sysinternals[d], Massive Incorporated[d], Jellyfish.com[d], Powerset[d], Tellme Networks[d], Visio Corporation[d], aQuantive[d], Turn 10 Studios[d], Fast Search & Transfer[d], Digital Anvil[d], Razorfish[d], DATAllegro[d], Microsoft Kids[d], Microsoft Egypt[d], Microsoft Israel[d], Microsoft (United Kingdom)[d], Microsoft (Netherlands)[d], Microsoft s.r.o.[d], Microsoft (Ukraine)[d], LinkedIn, Microsoft (France)[d], Havok[d], Microsoft Ireland Research[d], Microsoft Global Finance[d], Microsoft Ireland Operations[d], Microsoft Online[d], Microsoft Operations[d], Microsoft Regional Sales[d], LinkedIn Ireland[d], Microsoft Saudi[d], Skype Technologies[d], Microsoft Japan[d], Softomotive[d][9], DreamWorks Interactive[d], ZeniMax Media[d], Microsoft Switzerland[d], Microsoft Canada[d], GitHub, Clipchamp Pty Ltd[d][10] і Microsoft Morocco[d]
Сайт microsoft.com (англ.)

«Microsoft Corporation» — транснацыянальная карпарацыя камп’ютарных тэхналогій са 124 тысячамі супрацоўнікаў у 102 краінах (2017), найбуйнейшая кампанія па ставрэнню праграмнага забеспячэння. Штаб-кватэра знаходзіцца ў карпаратыўным кампусе ў Рэдмандзе (Вашынгтон, ЗША).

Самыя папулярныя прадукты карпарацыі — аперацыйныя сістэмы «Microsoft Windows» і пакет «Microsoft Office». «Microsoft» валодае буйнымі кампаній з іншых сектараў рынку, такімі як сетка кабельнага тэлебачання MSNBC, інтэрнэт-партал MSN і мультымедыйная энцыклапедыя «Microsoft Encarta». Кампанія таксама прадае абсталяванне, такое як камп’ютарныя мышы «Microsoft», а таксама забаўляльныя прадукты, такія як «Xbox», «Xbox 360», «Xbox One», «Xbox One X» і MSN TV.

Назва «Microsoft» азначае праграмы для мікракамп’ютараў, цяпер часта скарачаецца да дзвюх літар — МС (англ.: MS). Кампанія заснавана ў Альбукерке, штат Нью-Мексіка, 4 красавіка 1975 года Білам Гейтсам і Полам Аленам для распрацоўкі і продажу мовы праграмавання BASIC для Altair 8800. Пасля буму на рынку ПК IBM у сярэдзіне 1980-х, дзякуючы кантракту з IBM на стварэнне аперацыйнай сістэмы MS-DOS, Microsoft стала адным з лідараў на рынку праграмнага забеспячэння. Пасля гэтага кампанія выпусціла на рынак акцыі, што зрабіла некаторых працаўнікоў кампаніі мільянерамі. Кошт акцый няўхільна рос да пачатку 2000-х гадоў. Microsoft Windows, спачатку дадатак да MS-DOS, стала самай распаўсюджанай аперацыйнай сістэмай у свеце. Кампанія працягвае выходзіць на рынкі тэлебачання і забаўляльнага кантэнту. Microsoft таксама традыцыйна падтрымлівае групы навін Usenet і World Wide Web і прысвойвае Microsoft MVP выдатным спецыялістам, якія ўнеслі значны ўнёсак у развіццё тэхналогій Microsoft. Кампанія таксама падтрымлівае сетку распрацоўшчыкаў Microsoft (MSDN), каб далучаць да супольнасці распрацоўшчыкаў па-за межамі кампаніі.

Microsoft неаднаразова абвінавачвалі ў манапалізацыі: напрыклад, Міністэрства юстыцыі ЗША падало ў суд на Microsoft за значныя злоўжыванні і дадаванне праграм. Акрамя таго, Microsoft крытыкуюць за сеткавую небяспеку праграм. Кампанія атрымала некалькі ўзнагарод, у тым ліку «Самай інавацыйнай кампанія ў Злучаных Штатах» ад часопіса Fortune у 1993 годзе. Уваходзіць у спіс Fortune 500 кампаній.

  1. Майкрасофт MICROSOFT CORPORATION FORM 10-K For the Fiscal Year Ended June 30, 2020
  2. Microsoft Corporation // Polygon.io Праверана 23 лютага 2021.
  3. https://www.hkex.com.hk/eng/invest/company/quote_page_e.asp?WidCoID=4338&WidCoAbbName=&Month=&langcode=e
  4. Microsoft Annual Report 2021
  5. а б в Form 10-K — 2023.
  6. Microsoft Annual Report 2021 Праверана 4 лютага 2024.
  7. Microsoft (MSFT) Stock Key Data
  8. Microsoft to Announce Job Cuts as Soon as This WeekBloomberg News, 2014. Праверана 14 студзеня 2015.
  9. https://www.geekwire.com/2020/microsoft-acquires-rpa-platform-softomotive-will-add-desktop-automation-tech-power-automate/ Праверана 19 мая 2020.
  10. https://clipchamp.com/en/terms/

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Tubidy