Queen | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | прагрэсіўны рок, глэм-рок[3], хард-рок, рок-музыка[4][5], арт-рок[6], поп-рок, хэві-метал[7] і метал |
Гады | 1970[1] — цяперашні час[2] |
Краіна | Вялікабрытанія |
Горад | Лондан |
Адкуль | Лондан |
Мовы песень | англійская |
Лэйблы | Elektra[d], Capitol Records, EMI Records[d], Hollywood Records[d], Parlophone, Island Records і EMI |
queenonline.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Queen (з англ. — «Каралева», прамаўляецца «Кўін») — брытанскі рок-гурт, які дамогся найшырэйшай вядомасці ў 1970—1980-х гадах і які налічвае сотні мільёнаў прыхільнікаў па сённяшні дзень. У Лондане дзейнічае афіцыйны Міжнародны фан-клуб. Сярод знакамітых песень «Queen» такія класічныя рок-хіты як «Bohemian Rhapsody», «We Will Rock You», «We Are the Champions», «A Kind of Magic», «The Show Must Go On» і іншыя. Шырокую вядомасць атрымалі і відэакліпы, знятыя музыкантамі «Queen», прычым відэакліп на песню «Bohemian Rhapsody» лічыцца першым кліпам у гісторыі музыкі. Акрамя таго, «Queen» набылі славу адной з найвялікшых канцэртных каманд за ўсю гісторыю рока. У 1991 годзе лідар гурта Фрэдзі Меркуры памёр, з-за чаго гурт спыніў сваю дзейнасць. Але ў 2004 годзе два музыкі Queen Браян Мэй ды Роджэр Тэйлар аб’ядналіся і запрасілі вядомага амерыканскага спевака Пола Роджэрса выступіць у якасці франтмэна Queen. Разам яны правялі сусветнае турнэ. У 2008 годзе выйшаў новы студыйны альбом «The Cosmos Rocks».