System Shock

System Shock
Распрацоўшчык Looking Glass Studios
Выдавец Origin Systems
Дата выпуску 23 верасня 1994
Жанр Action-adventure, ролевая гульня
Стваральнікі
Прадзюсар
Тэхнічныя даныя
Платформы DOS
Mac OS
Рэжым гульні Аднакарыстальніцкая гульня
Мова інтэрфейсу англійская
Носьбіты дыскета, аптычны дыск
Кіраванне камп’ютарная клавіятура і камп’ютарная мыш
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Sýstem Shock — камп’ютарная ролевая гульня 1994 года выпуску, распрацаваная «Looking Glass Studios» і апублікаваная «Origin Systems». Яе рэжысёрам быў Даг Чорч, прадзюсарам — Уорэн Спектар. Падзеі гульні адбываюцца на борце касмічнай станцыі ў кіберпанкавым сусвеце 2072 года. Гуляючы безназоўным хакерам, гулец спрабуе перашкодзіць планам зласлівага штучнага інтэлекту пад назвай «SHODAN».

3D-рухавічок «System Shock», мадэляванне сусвету і геймплэй апісваліся як інавацыйныя і ўплывовыя. Распрацоўшчыкі імкнуліся пабудаваць геймплэй і асяроддзе гульні на аснове папярэдніх гульняў: «Ultima Underworld: The Stygian Abyss» і «Ultima Underworld II: Labyrinth of Worlds» за кошт аптымізацыі іх механікі ў больш «адзінае цэлае».

Крытыкі ўключылі «System Shock» у некалькі спісаў Славы. Гульня мела ўмераны камерцыйны поспех з аб’ёмамі продажаў, якія перавышаюць 170`000 асобнікаў, але ў канчатковым выніку «Looking Glass» страцілі грошы на праекце. Працяг, «System Shock 2», быў выпушчаны «Looking Glass Studios» і «Irrational Games» у 1999 годзе. Гульні «Deus Ex» 2000 года і «BioShock» 2007 года — духоўныя нашчадкі гэтых дзвюх гульняў.


From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Tubidy