Korpiklaani

Korpiklaani
Myötätuulirock 2011
Асноўная інфармацыя
Жанр фолк-метал
Гады з 2003 (як Shaman з 1993)
Краіны
Адкуль Лахці, Фінляндыя
Мова песень англійская
фінская
саамская
Лэйбл Nuclear Blast
Склад
korpiklaani.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Korpiklaani («Лясное брацтва»[1], ад фінск.: korpi — «глухі лес», «дрымучы лес» і klaani — «клан», «брацтва») — фінскі фолк-метал-гурт. З'явіўся ў 1993 годзе як рэстаранны пад назвай Shamaani Duo. Гурт, які тады складаўся толькі з Ённэ Ярвеля і Маарэн Айкіё, іграў сем дзён у тыдзень у рэстаране Hullu poro («Звар'яцелы паўночны алень») ў Лапландыі. З 1997 года гурт называецца Shaman, у 2003 годзе ўдзельнікі Shaman сфарміравалі Korpiklaani і адлічваюць сваю гісторыю ад гэтага моманту.

Музыка Korpiklaani ўяўляе сабой сумесь цяжкага металу і традыцыйнай саамскай і фінскай музыкі. У першых альбомах гурта, Idja і Shamaniac, значная частка песень уяўляла сабой традыцыйны саамскі ёйк.

  1. Alex Zaglin. Finnish Folk with a Twist: an Interview with Jarkko Aaltonen of Korpiklaani(недаступная спасылка). TimesSquare.com (21 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2014. Праверана 2 сакавіка 2014.

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Tubidy